У Мінску раніцай 4 жніўня п'яны кіроўца на Volvo урэзаўся на МКАД у агароджу і зладзіў затор.

Як распавяла auto.tut.by старшы інспектар па агітацыі АДАІ Першамайскага РУУС Мінска Аксана Мяхедка, аварыя адбылася ў 6.40 раніцы на ўнутраным кольцы МКАД.

— Кіроўца аўтамабіля Volvo рухаўся з боку Лагойскага тракта ў кірунку праспекта Незалежнасці і, не даязджаючы да праспекта, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў падзяляльны парапет, — распавяла Аксана Мяхедка.

33-гадовы кіроўца распавёў, што ехаў прыкладна з хуткасцю 120 км/г. Як паказала агляд у яго крыві было знойдзена 0,82 праміле алкаголю. Кіроўца сур'ёзна не пацярпеў. Раней за язду ў п'яным выглядзе не прыцягваўся. Да 8 раніцы рух на гэтым участку дарогі быў ускладнены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0