У Брэсце аўтамабіль збіў васьмігадовага хлопчыка, які раптоўна выбег на праезную частку, паведамілі БелТА ва ўпраўленні ДАІ УУС аблвыканкама.
Аварыя адбылася каля 18.20 3 жніўня ў мікрараёне Рэчыца. Паводле папярэдняй інфармацыі, Mercedes пад кіраваннем 28-гадовага мясцовага жыхара наехаў на васьмігадовага хлопчыка, які раптоўна выбег на праезную частку з-за стаячага аўтобуса. Дзіця з траўмамі шпіталізаванае ў дзіцячую абласную бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0