Міністэрства сувязі і масавых камунікацый РФ падрыхтавала праект закона, які ўводзіць адказнасць за распаўсюд СМІ прадукцыі замежнага перыядычнага друкаванага выдання без адпаведнага дазволу, паведамляе РІАН.

«Законапраект скіраваны на ўнясенне тэхнічнай змены ў Кодэкс Расійскай Федэрацыі аб адміністрацыйных правапарушэннях, што датычыцца ўвядзення адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі прадукцыі замежнага перыядычнага друкаванага выдання, без атрымання адпаведнага дазволу, а таксама прадукцыі СМІ, у запiс аб рэгістрацыі якога не ўнесены адпаведныя змены», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0