Ілюстрацыйнае фота.

Восем адміністратыўных пратаколаў і крымінальную справу «зарабілі» за ноч два аматары выпіць у Мінску.

Як паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, двое мужчын, 21 і 36 гадоў, вырашылі адзначыць знаёмства за чаркай. Спачатку пілі ў кватэры, пасля, ужо на добрым падпітку, вырашылі праехацца на машыне старэйшага з іх.

Манера іх язды прыцягнула ўвагу супрацоўнікаў ДАІ, і на ўздыме з вуліцы Рагачоўскай на пр. Незалежнасці «Таёту» з двума п'янымі тармазнулі. Пакуль афармлялі пратакол на кіроўцу, яго пасажыр вырашыў дзейнічаць: сеў за руль і ўдарыў па газах. Супрацоўнікі ДАІ пачалі пераследаваць яго, патрабуючы спыніцца. Кіроўца патрабаванні ігнараваў, спрабаваў заблытаць сляды, заехаў у двор, але не справіўся з кіраваннем і ўехаў у дрэва. Пад дрэвам яго і ўзялі.

Медыцынскі агляд паказаў, што ў крыві сябрукі мелі больш як па два праміле алкаголю на кожнага. У пераліку на выпітую гарэлку гэта 400—500 грамаў.

Ды і правоў на кіраванне аўто не меў ніводны з іх — абодва пазбаўленыя за п'яную язду. Апроч васьмі пратаколаў на дваіх, на 21-гадовага хлопца заведзеная крымінальная справа за згон аўтамабіля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру