Пра гэта паведаміў у фэйсбуку яе муж, палітык Мікалай Статкевіч. Адміністрацыйную справу разглядаў суддзя Ленінскага суда Мінска Асіпенка. Вырак — штраф у 40 базавых велічынь, што складае на сёння 920 рублёў.

Як адзначыў Статкевіч, у тым самым судзе сёння мусіла разглядацца аналагічная справа і на яго.

3 ліпеня Мікалай Статкевіч правёў у цэнтры Мінска акцыю, удзельнікі якой патрабавалі адмены вучэнняў «Захад-2017». На Кастрычніцкай плошчы сабралася каля 200 чалавек, яны прайшлі шэсцем да плошчы Незалежнасці. Затрыманняў не было.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?