Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва завода каробак перадач» падоўжана да 2021 года. Адпаведны загад Аляксандра Лукашэнкі ад 1 жнiўня №272 апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Дакумент уносіць змены ва ўказ ад 10 красавiка 2014 года №157, у адпаведнасці з якім праект мусіў быць рэалізаваны за 2014-2017 гады на тэрыторыі Мінскага раёна.

Цяперашні інвестпраект уключае будаўніцтва завода па вытворчасці механічных, гідрамеханічных каробак перадач і элементаў электрамеханічных каробак перадач з неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай да яго, а таксама асваенне выпуску гэтай прадукцыі.

Будаўніцтва завода, выкананне навукова-даследчых і доследна-тэхналагічных работ, фінансаванне гаспадарчай дзейнасці таварыства, якое з'яўляецца заказчыкам па праектаванні і ўзвядзенні дадзенага прадпрыемства, будуць ажыццяўляцца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Мінскага гарвыканкама і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Мінскаму гарвыканкаму даручана ў трохмесячны тэрмін прыняць рашэнне аб бязвыплатнай перадачы ва ўласнасць Беларусі 490 акцый ААТ «Завод гідрамеханічных перадач» намінальным коштам Br100 на агульную суму Br49 тысяч, якія знаходзяцца ва ўласнасці Мінска.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна