Супрацоўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама, Маскоўскага РУУС Мінска і спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі маладзёнаў 1998 і 1997 нараджэння. Аператыўнікі мелі інфармацыю, што маладзёны займаюцца збытам псіхатропных рэчываў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі хлопцаў каля дома па вуліцы Чурлёніса. У іх канфіскавана 0,34 грама амфетаміну і больш за грам марыхуаны.

Затрыманыя працавалі сушыстамі ў адным з сушы-бараў Кастрычніцкага раёна Мінска.

У дачыненні іх распачатыя крымінальныя справы за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна