Відэа Despacito («Пакрысе») было апублікаванае ў студзені 2017 года і ўжо абагнала па праглядах яшчэ адзін мегапапулярны кліп See You Again з саўндтрэкам да фільма «Фарсаж 7», які быў апублікаваны нашмат раней — у чэрвені 2015 года, а таксама кліп карэйскага спевака PSY «Gangam style», апублікаваны ажно ў 2012-м.
Такім чынам, песня Despacito стала хітом, які першым у гісторыі Ютуба набірае 3 мільярды праглядаў.
Цяпер тройка найбольш прагляданых відэа на YouTube выглядае наступным чынам.
1. Luis Fonsi — Despacito ft. Daddy Yankee
2. Wiz Khalifa — See You Again ft. Charlie Puth
3. PSY — GANGNAM STYLE





