У крамы Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў трапілі некалькі мільёнаў яек з небяспечным хімікатам — фіпранілам, паведамляюць інфармагенцтвы.
Як стала вядома, яйкі былі атрыманыя на галандскіх фермах. У сувязі з інцыдэнтам у Нідэрландах ужо закрыта 180 птушкафабрык.
Фіпраніл выкарыстоўваюць для таго, каб пазбавіцца ад блох, вошай і кляшчоў. З дапамогай гэтага прэпарату забаронена лячыць жывёл, мяса якіх прызначанае для ўжывання ў ежу, бо фіпраніл небяспечны для чалавека. Паводле даных СААЗ, ён можа пашкодзіць печань, ныркі і шчытападобную залозу.





