У суд Гомельскага раёна Ларыса Шчыракова прыйшла з вяровачнай пятлёй на шыі. Падтрымаць журналістку ў судзе прыйшлі больш за два дзесяткі чалавек.
У ліпені на Шчыракову міліцыя склала адміністрацыйны пратакол за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Маецца на ўвазе супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі беларускага МЗС.
Сёлета Ларысу Шчыракову ўжо тройчы штрафавалі нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Яшчэ адзін пратакол датычны ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Рагачове, дзе Шчыракова асвятляла масавы пратэст супраць «дармаедcкага» дэкрэту №3.
Агульная сума штрафаў склала 2 576 рублёў.





