Былы прэзідэнт Грузіі, экс-губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі прыбыў у сталіцу Польшчы Варшаву, нягледзячы на тое, што яго пазбавілі ўкраінскага грамадзянства, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Telewizja Republika.
Палітык доўгі час знаходзіўся ў ЗША, дзе і даведаўся пра тое, што ўлады Украіны пазбавілі яго грамадзянства. Невядома, па якіх дакументах ён заехаў у Польшчу, бо Саакашвілі не мае ні грузінскага, ні ўкраінскага грамадзянства.
Саакашвілі выступіў на мерапрыемстве, прысвечаным гадавіне Варшаўскага паўстання. Разам з ім у цырымоніі ўдзельнічала дэпутатка ад кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Малгажата Гасеўска.
Сваю прамову палітык вёў на англійскай мове, перакладчыца ажыццяўляла пераклад на польскую мову. У выступе ён згадаў сітуацыю ў Грузіі ў 2008 годзе і дапамогу Польшчы як Украіне, так і Грузіі.
У памежнай службе Польшчы адмовіліся каментаваць, на падставе якога дакумента Саакашвілі заехаў на тэрыторыю краіны.
«Згодна з… законам аб памежнай службе, дадзеныя ў сферы пагранічнага кантролю могуць быць прадастаўленыя толькі адпаведным дзяржаўным органам», — заявіла прадстаўнік службы Агнешка Голяс.