У пачатку жніўня свіння рэдкай пароды па мянушцы Рамона нарадзіла 12 парасят. Гэтыя свінні занесеныя ў спіс знікаючых жывёл, паведамляе DW.
Раней гэтыя швабско-гальскія свінні карысталіся вялікім попытам з-за тлустага мяса, а сёння яны — пад пагрозай вымірання. Работнікі Кёльнскага заапарка вельмі радыя такому папаўненню.





