Смяротнае ДТЗ адбылося каля дома №29 па пр. Ракасоўскага каля пяці вечара, паведамляе ДАІ Мінска.
фота ДАІ Мінска
Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст 1983 года нараджэння хацеў праехаць паміж аўтамабілямі, урэзаўся ў адзін з іх, а затым у слуп. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць падрабязнасці здарэння, будзе прызначаны шэраг экспертыз. У дадзены момант рух па праспекце ад пл. Ванеева ў кірунку вул. Малініна ўскладнены, кіроўцам рэкамендуюць аб'езд па іншых вуліцах.





