У Якуціі з падтопленага рудніка «Мір» выратаваныя 142 шахцёры, перадаюць інфармагенцтвы.
ria.ru
Ратавальнікі працягваюць шукаць яшчэ дзевяць чалавек. Усяго ў шахце на момант аварыі працаваў 151 шахцёр.
Аварыя на шахце «Мір» у горадзе Мірны ў Якуціі здарылася 4 жніўня. Пасля паўдня тут адбылося падтапленне. Крыніцай прарыву вады, па версіі МНС, мог стаць адпрацаваны кар'ер.





