Міністар юстыцыі ЗША Джэф Сэшнс заявіў, што ўцечкі сакрэтнай інфармацыі перашкаджаюць ураду забясьпечваць бясьпеку краіны.

Паводле міністра, ужо выстаўленыя крымінальныя абвінавачаньні супраць чатырох чыноўнікаў і патроеная колькасьць расьсьледаваньняў у гэтай сфэры. Імёны падазраваных ён не назваў.

Сэшнс падкрэсьліў, што ніякі ўрад ня можа эфэктыўна працаваць, калі яго лідэры ня будуць мець магчымасьць канфідэнцыйна абмяркоўваць праблемы.

Гэтыя словы прагучалі пасьля таго, як у чацьвер Washington Post апублікавала расшыфроўку тэлефонных размоваў прэзыдэнта Дональда Трампа зь лідэрамі Мэксыкі і Аўстраліі — Энрыкэ Пэнья Ньета і Малькальмам Тэрнбулам.

Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс сказаў журналістам, што ўцечка сакрэтных матэрыялаў адбываецца і ў структурах выканаўчай улады, і ў Кангрэсе, і што гэта ставіць пад пагрозу нацыянальную бясьпеку.

Трамп неаднаразова выказваў сваё абурэньне тым, што ў СМІ ўвесь час трапляе закрытая інфармацыя пра яго асабіста і пра яго адміністрацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?