Першая, канцэртная версія кліпа «На кілімах» з'явілася на афіцыйным ютуб-канале яшчэ ў 10.00.
Першая версія кліпа «Голы кароль».
Пасля прыхільнікі з нецярпеннем чакалі надыходу вечара, каб убачыць другі варыянт «Сорам у музеі», галоўнымі героямі якога сталі акцёры Belarus Free Theatre, а таксама Кіеў і яго жыхары.
Другая версія кліпа «Голы кароль».
Эксперымент на мяжы фолу — так коратка можна назваць сумесную работу музыкаў і акцёраў. У кліпе апошнія на ўсю моц хуліганяць, словам, крута бавяць час. Хаця за ўсёй гэтай весялосцю стаіць напружаная, шматгадзінная праца.
Дарэчы, кліп «Голы кароль» — гэта не першы сумесны праект «Бумбокса» і BFT. Раней яны разам прымалі ўдзел у гучным фестывалі «I'm with the Banned», а ў спектаклі «свабодных» «Burning Doors» музыка ўкраінцаў з’яўляецца паўнавартасным стваральнікам атмасферы.





