Трагедыя здарылася раніцай 6 жніўня ў Жлобіне.
Як паведамляе gomel.today, калі мужчына лёг на рэйкі, машыніст зрабіў экстраннае тармажэнне, аднак гэта не дапамагло. Мужчына загінуў.
Загінулы працаваў у Жлобінскім вагонным дэпо. Вядома, што ў момант трагедыі ён быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення.
Таксама стала вядома, што папярэдняя версія самагубства - бытавая. Па некаторых звестках, раніцай гэтага дня дома ў чыгуначніка здарыўся скандал, які мог стаць штуршком да трагедыі.
У загінулага засталося двое маленькіх дзяцей.
0
0
0
0
0
0