У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» з'явілася новая паслуга. За 15-20 даляраў менеджар аддзела турызму можа сустрэць пасажыра ў зоне прылёту з букетам кветак, паведамляецца на сайце аэрапорта.

Букет таксама могуць пакласці ў салон аўтамабіля пры аказанні паслуг трансферу.

Для замовы трэба запоўніць заяўку на сайце аэрапорта. Праўда, каб аплаціць яе наяўнымі або па картцы, заказчыку прыйдзецца асабіста прыехаць у аэрапорт. Для аплаты па безнаяўным разліку сустрэчу пажадана запланаваць хаця б за тры банкаўскія дні, каб паспець выканаць усе неабходныя працэдуры, папярэдзілі ў аддзеле турызму.

Паслуга прадастаўляецца кругласутачна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?