Пра гэта tut.by паведаміла прадстаўнік ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

Аварыя адбылася днём 14 жніўня. 49-гадовы кіроўца Mercedes ехаў па мясцовым праездзе з боку вёскі Вялікае Сціклева ў кірунку МКАД. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.

Паводле знешніх прыкмет кіроўца Mercedes быў моцна п'яны. Медыцынскі агляд паказаў 2,75 праміле алкаголю. У выніку ДТЗ мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.

У ДАІ нагадалі, што за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады, а за паўторнае парушэнне на працягу года - крымінальная адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0