Напрыканцы жніўня свае дзверы для наведвальнікаў адкрые клуб Шахматны дом.
Гэта будзе клуб, у якім выдатныя трэнеры будуць узрошчваць будучыню беларускіх шахмат. Таксама гэта будзе ледзь не адзінае месца пад дахам, куды можна проста завітаць увечары і пад кубачак кавы ці гарбаты пагуляць ва ўлюбёную гульню з сябрамі ці аднадумцамі.
Акрамя рускамоўных, у шахматнай школе нашага клуба ідзе набор двух беларускамоўных навучальных груп!
Расклад і цэны можна паглядзець тут.
Любыя пытанні можаце задаваць па тэлефонах:
+375 44 478-90-51 (velcom)
+375 33 388-90-51 (мтс)
Наш сайт: chesshouse.by