Нарвежскія навукоўцы высветлілі, што менавіта падвышанае ўтрыманне алкаголю ў рыбіных целах не дазваляе разарвацца тонкім клеткавым мембранам нават калі яны на доўгі час умярзаюць у лёд, чакаючы пацяплення.

Вынікі сваіх даследаванняў навукоўцы з універсітэта Осла апублікавалі ў часопісе Nature.

Залатыя рыбкі і карпы здольныя прыпыніць практычна ўсе працэсы жыццядзейнасці, калі гэта неабходна, і ўпасці ў стан анабіёзу. Ні для каго не сакрэт, што гэтыя рыбы ўмярзаюць у лёд і такім чынам перажываюць зіму пры тэмпературы ніжэй за нуль.

Этанол ў іх арганізме выпрацоўваецца пры дапамозе адмысловых бялкоў, якія перапрацоўваюць малочную кіслату ў алкаголь.

Незвычайны ахоўны механізм актывуецца толькі тады, калі ў рыбы знікае доступ да кіслароду. Чым даўжэй залатая рыбка знаходзіцца ў бескіслародным ледзяным асяроддзі, тым больш у ёй выпрацоўваецца малочнае кіслаты і, як вынік, этанолу.

Этанол выконвае функцыю свайго роду антыфрызу для рыб. Зразумела, бясконца гэты працэс доўжыцца не можа, і рыба ўсё ж загіне, калі зіма празмерна зацягнецца. Аднак у большасці выпадкаў рыбы дацягваюць да вясны і ачомваюцца пасля «лёдавага запою».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0