Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала назвы праектуемых вуліц у шматфункцыянальным комплексе «Мінск-Мір», паведамілі «Мінск-Навіны» ў Галоўным упраўленні ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Так, праектуемую вуліцу №1 прапаноўваюць назваць вул. Брацкай, а вуліцу № 10 — праспектам Міру. Азелянёную тэрыторыю вакол Нацыянальнай бібліятэкі — паркам Пісьменнікаў.

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22/2) прымае меркаванні жыхароў горада па прапанаваным найменні цягам 2 тыдняў пасля публікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0