За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у Талачынскім раёне супрацоўнікі АБЭЗ Кастрычніцкага РУУС сталіцы затрымалі 43-гадовага грамадзяніна Расіі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

Мужчына рэалізоўваў гарэлку нібыта расійскай вытворчасці. На самай справе такіх гандлёвых марак, якія меліся ў яго ў асартыменце, не існуе. Аператыўнікі канфіскавалі 1816 бутэлек кантрафактнай алкагольнай прадукцыі. Кошт адной бутэлькі спіртнога пры куплі ў розніцу — 5 рублёў.

За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць (арт. 12.7 КоАП РБ) у дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол, што цягне за сабой пакаранне ў выглядзе штрафу да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Раней мужчына прыцягваўся ў Беларусі за аналагічнае правапарушэнне. Тады ў яго канфіскавалі каля 500 літраў кантрафактнага алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?