Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, чыя папулярнасць імкліва падае, за тры месяцы выдаткаваў 26 тысяч еўра на паслугі візажыста. Пра гэта піша The Telegraph са спасылкай на Le Point.

АР

Журналісты знайшлі два рахункі, выстаўленыя прэзідэнту візажысткай — на 10 і 16 тысяч еўра. Як запэўнілі ў Елісейскім палацы, да паслуг дарагой візажысткі звярталіся толькі ў крайніх выпадках, а ў далейшым выдаткі 39-гадовага Макрона на макіяж будуць меншымі.

Візажыстку, як сказана ў артыкуле, клічуць Наташа М., яна працавала з Макронам падчас выбарчай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?