Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які ўцёк у Расію, жыве ў пасёлку Бакаўка Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці. Пра гэта распавёў расійскаму выданню Dni.Ru спявак Іосіф Кабзон, які таксама жыве ў гэтым пасёлку.

«У Бакаўцы плот да плота са мной — мы гэта збудаванне жартам называем «Кітайская сцяна» — сёння жыве былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Яго туды пасялілі пасля перавароту на Майдане. Агароджу такой вышыні вы і ўявіць сабе не можаце! Гэтая дача ў Бакаўцы кантралюецца нашымі адпаведнымі органамі», — сказаў Кабзон.

«Але ад каго ты хаваешся? Бо калі захочуць цябе дастаць, то дастануць дзе заўгодна. І браняваныя машыны не дапамогуць — ты ж выходзіш з яе, і башка застаецца. Вось прыклад — муж Максакавай, забіты ў Кіеве», — дадаў спявак.

Кабзон таксама заявіў, што «ўласнымі сіламі знішчыў бы» Януковіча за тое, што ён дапусціў Майдан ва Украіне.

У сакавіку гэтага года адвакат Януковіча Віталь Сярдзюк сцвярджаў, што экс-прэзідэнт пастаянна пражывае ў Растове-на-Доне па адрасе вул. Яроменкі, 81В. У той жа час пракурор ваеннай пракуратуры Руслан Краўчанка заявіў, што па гэтым адрасе ніхто не пражывае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0