«Пачынаючы з 1 верасня камбінаты школьнага харчавання Мінска далі магчымасць бацькам школьнікаў аплачваць школьнае харчаванне з дапамогай безнаяўнага разліку. Для гэтага можна выкарыстаць сістэму АРІП ці «Карту навучэнца». Якім чынам прымаюцца плацяжы ў пэўнай школе, неабходна ўдакладняць у класных кіраўнікоў», - распавялі на прадпрыемстве.

Як падкрэсліла старшыня праўлення ААТ «НКФА «АРІП» Алена Антоні, ніякіх камісій пры аплаце школьнага харчавання праз сістэму АРІП з бацькоў не спаганяецца, як не спаганяюцца яны сістэмай з плацельшчыкаў і пры любых іншых аплатах праз АРІП, напрыклад за падручнікі.

Канчатковым атрымальнікам плацяжоў за школьнае харчаванне будзе камбінат школьнага харчавання. У верасні будзе выкарыстоўвацца прынцып перадаплаты (для набыцця неабходных прадуктаў харчавання). З кастрычніка аплата школьнага харчавання будзе праводзіцца па факце, гэта значыць пасля заканчэння разліковага месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?