БАТЭ прадставіў білетную праграму на хатнія матчы групавога раўнду Лігі Еўропы — 2017/18.

Нагадаем, у восеньскай стадыі гэтага турніру «жоўта-сінія» сустрэнуцца на «Барысаў-Арэне» з англійскім «Арсеналам» (28 верасня), нямецкім «Кёльнам» (19 кастрычніка) і сербскай «Црвена Звезда» (23 лістапада).

Вызначаны кошт білетных пакетаў (на ўсе тры матчы), якія паступяць у продаж у панядзелак, 4 верасня. Прычым на працягу пяці першых дзён рэалізацыя будзе ажыццяўляцца толькі сярод уладальнікаў клубных карт БАТЭ на сезон-2017.

На гульнях групавога этапу Лігі Еўропы будзе дзейнічаць падзел трыбун на чатыры катэгорыі:

3-я — 105 рублёў;
2-я — 120 рублёў;
1-я — 150 рублёў;
Вышэйшая — 210 рублёў.

Размеркаванне сектараў па катэгорыях выглядае так:

3я — А1, А2 (шэрагі 1—2), А3 (шэрагі 1—3), А4 (шэрагі 1—3), В1 (шэрагі 1—3), В2 (шэрагі 1—3), В3 (шэрагі 1—2), В4, С1, С2, D2, D3, E1, F4, H1, H2, H3;

2-я — А2 (шэрагі 3—22), В3 (шэрагі 3—22), E2, F3;

1-я — А3 (шэрагі 4—22), А4 (шэрагі 4—7), В1 (шэрагі 4—7), В2 (шэрагі 4—22), Е3, Е4 (шэрагі 1—7), F1 (шэрагі 1—7), F2;

Вышэйшая — А4 (шэрагі 8—22), В1 (шэрагі 8—22), E4 (шэрагі 8—21), F1 (шэрагі 8—21).

Уладальнікі клубных карт БАТЭ на сезон-2017 будуць карыстацца прыярытэтным правам на набыццё і атрымаюць зніжку ў памеры 20 рублёў на білетныя пакеты 1-й і 2-й катэгорый. Аднак яе дзеянне распаўсюджваецца толькі на куплю аднаго білетнага пакета. Квота для ўладальнікаў клубных карт VIP і «Абанемент» — два білетныя пакеты ў рукі, «Аматар» і «Дзіцячая» — адзін білетны пакет у рукі.

Адзначым, што прыярытэт пры куплі білетных пакетаў для трымальнікаў клубных карт VIP і «Абанемент» дзейнічае з 4 па 8 верасня, а для ўладальнікаў клубных карт «Аматар» і «Дзіцячая» — 7—8 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0