Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон пасля выбараў у германскі бундэстаг 24 верасня будзе гатовы агучыць прапановы Парыжа па далейшым развіцці Еўрасаюза. Пра гэта французскі лідар заявіў у аўторак у Елісейскім палацы на традыцыйнай штогадовай сустрэчы з амбасадарамі Францыі за мяжой, паведамляе DW.

Па словах кіраўніка дзяржавы, гаворка не ідзе пра перагляд дамоваў ЕС, у якіх выкладаюцца канстытуцыйныя асновы Еўрапейскага Саюза. Парыж працуе над «канкрэтнымі» ініцыятывамі прыкладна ў дзесяці тэматычных абласцях з тым, каб абудзіць у краін Еўропы новыя «амбіцыі» і зрабіць еўрапейскую супольнасць зноў прывабнай у вачах яе жыхароў, адзначыў палітык.

У першую чаргу новыя меры будуць накіраваныя на ўмацаванне эканамічнага і валютнага саюза, гарманізацыю сацыяльнай і фіскальнай палітыкі ў дзяржавах — сябрах ЕС, выпрацоўку сумеснай абароннай стратэгіі, агульнага курсу ў дачыненні да бежанцаў і падыходаў да пытанняў змянення клімату і энергетыкі, адзначыў французскі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0