Галоўны аб'ект выставы, вядома бульба. І не выпадкова, бо гэты год у ААН адзначаны, як год усім нам вядомай гародніны.

Як кажуць арганізатары: «Для нас бульба – гэта ня проста гародніна і ня проста прадукт харчаваньня, хоць, між іншым, Беларусь займае 1-е месца ў свеце па спажываньню гэтага калісьці паўднёваамэрыканскага прадукта. Прычым беларусу не заменяць бульбу ні рыс, ні макарона, ні, тым больш, паўсюдная соя. Усенародная акцыя па пасадцы й зборы бульбы – гэта дзея, якую можна параўнаць па сваёй эстэтыцы з прынятай у Японіі традыцыяй любаваньня квітнеючай сакурай. У сучасны час саджаньне-капаньне бульбы носіць ня столькі практычны характар, колькі характар далучэньня да роднай прыроды. Як ні дзіўна, да гэтага часу бульба ня так часта станавілася аб’ектам беларускай мастацкай прасторы. Гэты праект пакліканы запоўніць гэты прабел у культурным жыцьці нашага грамадства».

У Мастацкай Галерэі будуць прадстаўлены ўсе тыпы творчасьці: ад фатаздымкаў ды аж да скульптуры.

Выстава будзе працаваць з 6 верасьня, акрамя нядзелі й панядзелка. Адкрыцьцё адбудзецца 5 верасьня а 17-ай гадзіне. Мастацкая галерэя месьціца ў Палацы Рэспублікі па адрасе Кастрычніцкая плошча, 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?