Руслан Вашкевіч. Анёл.

Руслан Вашкевіч. Анёл.

У галерэі «Падземка» адчынілася экстраная выстава твораў, якія зганьбавала камісія Першага біэнале сучаснага мастацтва.

Выстава прэзэнтуецца як альтэрнатыва біэнале. Яна будзе працаваць 4—7 верасьня. На выставе прадстаўленыя, напрыклад «Дыптых» Міхаіла Гуліна (яго частка — «Заўжды быць у масцы…» адкінутая камісіяй за «кіч»), «Анёл» Руслана Вашкевіча (не прыняты за «шырока расстаўленыя ногі»), «Валасатае шкло» Зоі Луцэвіч (прычына адмовы — дысцыплінарнае спагнаньне за запазычанасьць па аплаце арэнды майстэрні).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0