Калі берагавая ахова прыбыла ў першы раз, яны забралі толькі старых і хворых. Нягледзячы на жахлівы стан дзіцяці, ратавальнікі пакінулі Тайлер з яе сям'ёй у зоне рызыкі. Аднак дзяўчынка звярнулася па дапамогу на наступны дзень, і яе ўсё-такі выратавалі.

Пасля таго, як Тайлер аказалі дапамогу ў Тэхасскай дзіцячай клініцы, яна ўз'ядналася са сваёй сям'ёй. Фрэнкі страцілі ў стыхійным бедстве машыну і дом, але выжылі —дзякуючы таму, што Siri здолела выклікаць дапамогу.

Гэта не першы выпадак, калі Siri ратуе жыцці людзей. Усяго некалькі месяцаў таму яна дапамагла выклікаць ратавальнікаў тром рыбакам у Маямі, а зімой выратавала паралізаванага раварыста-экстрэмала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?