Улады Азербайджана выкарыстоўвалі падстаўныя кампаніі ў Вялікабрытаніі для выплат хабараў еўрапейскім палітыкам, адмывання грошай і іншых карыслівых мэтаў. Плацяжы ў асноўным праводзіў банк Danske праз эстонскі філіял. Такім чынам было адмыта 2,9 млрд даляраў, піша EUObserver.

Danske Bank, фота Jorge Láscar

Расследаванне, якое праводзілася Цэнтрам па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і вядучымі СМІ Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Даніі, Эстоніі і іншых краін, было апублікаванае 4 верасня.

У ім гаворыцца, што фірмы ў Вялікабрытаніі, якія ўдзельнічалі ў адмыванні грошай, былі зарэгістраваныя на падстаўных асоб з Азербайджана і абслугоўваліся ў эстонскім філіяле дацкага банка Danske Bank. Праз іх рахункі праходзілі мільярды еўра, але яны прадстаўлялі фіктыўную справаздачнасць.

Гэтыя грошы ішлі на подкуп еўрапейскіх палітыкаў, якія лабіравалі інтарэсы Азербайджана ў ЕС і блакавалі рэзалюцыі, што асуджаюць парушэнні правоў чалавека ў краіне. Таксама з рахункаў фіктыўных кампаній аплачваліся асабістыя выдаткі высокапастаўленых чыноўнікаў Азербайджана. Акрамя таго, на рахункі гэтых кампаній паступалі дзясяткі мільёнаў еўра ад расійскага пастаўшчыка зброі — Росабаронэкспарта. Пасля гэтыя грошы пералічваліся на рахунак першага віцэ-прэм'ера рэспублікі.

Большая частка сродкаў, якія паступілі на рахункі брытанскіх кампаній, выводзілася з банкаў Азербайджана.

Сярод тых, каму пераводзілі сродкі ўлады Азербайджана, называюцца імёны нямецкага і італьянскага палітыкаў Эдуарда Лінтнера і Лукі Валонтэ, а таксама балгарскага палітыка Каліна Мітрава. Адзначаецца, што Лінтнер быў сярод назіральнікаў на выбарах прэзідэнта Азербайджана ў 2013 годзе і заявіў, што выбары адпавядалі «нямецкім стандартам», а праз два тыдні пасля вяртання ў Берлін атрымаў перавод у 61 тысячу еўра. Сцвярджаецца таксама, што Валонтэ атрымаў больш за два мільёны еўра, Мітраў атрымаў па меншай меры 425 тысяч еўра за прыватныя кансультацыі ад азербайджанскай кампаніі Avuar.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?