У Пінску каля будынка цэнтральнай бальніцы ў аўтамабілі Toyota Avensis Verso выявілі труп мужчыны. Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка пракаментаваў для sb.by:

— Вызначана, што 41-гадовы пінчук разам са сваякамі знаходзіўся на заробках у Маскоўскай вобласці. Па дарозе дадому, на 41-м кіламетры Маскоўскай кальцавой дарогі, ён памёр. У сваю чаргу сваякі вырашылі не ставіць у вядомасць дзяржаўныя органы Расеі пра здарэнне, баючыся, што працадаўца ім не заплаціць. Самастойна яны перавезлі труп у Пінск. Па факце смерці грамадзяніна праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0