Сёння стартуе чарговы сезон групавога раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Фармат традыцыйны: восем групаў разбітыя па чатыры каманды. Гульні праходзяць у аўторкі і серады.
Сёння цікавасць прыцягваюць чатыры матчы: ЦСКА, які ўзначальвае беларус Віктар Ганчарэнка, згуляе ў гасцях супраць партугальскай «Бенфікі».
«Барселона» прымае «Ювентус», а «Рома» — мадрыдскі «Атлетыка».
І ўпершыню ў гісторыі ў групавым турніры ЛЧ выступіць клуб з Азербайджана. Прычым першы матч «Карабах» правядзе ў гасцях супраць «Чэлсі».
***
БАТЭ ў гэтым годзе будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі Еўропы. Першы матч у чацвер у гасцях супраць сербскай «Црвены Звезды».