Брэсцкія следчыя раскрылі справу аб забойстве жанчыны, чыё разрубленае цела было знойдзена 14 гадоў таму ў Брэсцкім раёне, паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 верасня начальнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў, паведамляе tut.by.

Падчас вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў было выяўлена, што пацярпелай з'яўляецца 37-гадовая жыхарка Расійскай Федэрацыі, якая пражывала ў Маскве. Па дадзеных следства, жанчына вяла асацыяльны лад жыцця.

Брэсцкія следчыя запатрабавалі з Расіі неабходныя дакументы, вывучыўшы якія вылучылі версію пра тое, што яна стала ахвярай «чорных рыэлтараў» з Курска, аднаму з якіх цяпер 35 гадоў, другому — 39.

«Пад маркай абмену жылля яны завалодалі кватэрай і потым запрасілі яе ў Брэст адпачыць. Тут яны здзейснілі забойства, а труп разрубілі. Пасля чаго яны вярнуліся ў Расійскую Федэрацыю», — паведаміў Аляксандр Рахманаў.

Як удакладніў начальнік абласнога ўпраўлення, злачынства ўдалося раскрыць дзякуючы садзейнічанню калегаў з Расеі. Дадзенае забойства аказалася не адзіным у іх спісе. Цяпер абодва падазраваныя знаходзяцца ў турмах. У 2014 годзе іх прызналі вінаватымі ў забойстве, якое яны здзейснілі ў 2005 годзе. Тады злачынная група такім жа чынам адабрала кватэру ў інваліда, забіла яго і вывезла ў Арлоўскую вобласць. Абвінавачаным прызначылі ад 12 да 18 гадоў пазбаўлення волі, паведамляла РІА «Новості».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0