NTB/Scanpix

NTB/Scanpix

Здарылася гэта ў апошні дзень візіту ў гэту лацінаамерыканскую краіну. Папа Францішак не ўтрымаўся, калі яго «папамабіль» рэзка затармазіў, і стукнуўся тварам аб раму лабавога шкла.

Пантыфіку хутка аказалі дапамогу, наклаўшы лёд. Сам папа не стаў рабіць з гэтага трагедыі. «Я атрымаў у вока, усё нармальна», — пажартаваў ён, паведамляюць Другія навіны.

NTB/Scanpix

NTB/Scanpix

80-гадовы пантыфік працягваў вітаць вернікаў. У Картахене, куды ён прыехаў у той жа дзень з Багаты, Папа наведаў бедныя кварталы і ўзначаліў імшу пад адкрытым небам, падчас якой заклікаў спыніць гвалт у Венесуэле, а таксама больш старанна змагацца з працоўнай эксплуатацыяй і гандлем людзьмі, якія ён назваў «сучаснай формай рабства», дадае Еўраньюс.

«Тут, у Калумбіі, і ва ўсім свеце мільёны людзей усё яшчэ прадаюцца ў рабства. Яны або заклікаюць да чалавечнасці, чакаюць хоць кропелькі цяпла — або бягуць, перасякаючы моры і землі, пазбаўленыя ўсяго, і ў першую чаргу сваіх правоў і чалавечай годнасці», — сказаў папа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0