У «Нашай Ніве» / NN.BY з’явілася вакансія. Мы шукаем вечаровага вэб-рэдактара. Меркаваны час працы — ад 16.00 да 23.00 + часам дзяжурствы на выхадных. Праца з дому магчымая.
Што трэба ўмець?
Мець базавыя журналісцкія веды, дасканала ведаць беларускую і расейскую мовы, мець досвед журналісцкай дзейнасці не меншы за 3 гады.
Заробак высокі. Поўны сацыяльны пакет. Месца работы — у цэнтры горада, каля метро «Фрунзенская». Малады вясёлы беларускамоўны калектыў.
Пачатак працы — з 1 лістапада.
Працоўная мова — беларуская.
Звесткі пра сябе накіроўвайце на [email protected].





