Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння па выніках афіцыйных перамоваў з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндра Модзі.
«Мы гатовыя даць вам самыя выгадныя і льготныя ўмовы функцыянавання вашага бізнэсу ў выпадку інвеставання ў Беларусь. Такі досвед з іншымі краінамі ў нас ёсць», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік краіны адзначыў, што пра сур'ёзнасць намераў бакоў сведчыць падрыхтоўка дамовы аб інвестыцыях. Ён таксама паабяцаў усялякую падтрымку ў пытанні хутчэйшага заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і Індыяй.





