Канец беларускай вёскі Грынеўшчына, Докшыцкі раён Віцебскай вобласці. Паводле перапісу 1921 года, у вёсцы Грынеўшчына было 67 дамоў, тут жыў 351 чалавек. Цяпер у вёсцы не засталося і дваццаці жылых двароў. Большая частка хат — пустыя.
Многія будынкі непатрэбныя нашчадкам былых гаспадароў. Улады зносяць іх: экскаватар выкопвае яму, бульдозер спіхае ў яе рэшткі будынкаў, і сядзібу заворваюць і засяваюць.
Вёска Грынеўшчына згадваецца ў гістарычных крыніцах ад 1606 года. Назва паходзіць ад прозвішча або мянушкі Грынь.
Фота Кастуся Шыталя, facebook.com





