Уладзімір Яроменак у Курапатах, фота Ірыны Арахоўскай

Актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак 8 верасня атрымаў судовую пастанову аб вынясенні арышту на 3 сутак за абарону Курапатаў, якая была арганізаваная актывістамі супраць будаўніцтва ў ахоўнай зоне напрыканцы лютага - пачатку сакавіка 2017 года, паведамляе spring96.org.

Напярэдадні актывісту патэлефанаваў участковы інспектар міліцыі і нагадаў пра выкананне судовай пастановы, аднак Яроменак адказаў, што пакуль не атрымае яе асабіста, нічога рабіць не будзе.

Нагадаем, першапачаткова адміністратыўную справу планавалася разгледзець яшчэ ў сакавіку, аднак тады Уладзь Яроменак утрымліваўся пад вартай у СІЗА на Валадарскага, як падазраваны па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Суд адбыўся 26 мая, але актывісту не паведамілі ні пра дату суда, ні пра вынікі разгляду адміністратыўнай справы.

У пачатку сакавіка, калі падзеі вакол абароны Курапатаў набылі драматычны характар, некалькі абаронцаў атрымалі арышты. Так, 7 сакавіка абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі атрымаў 3 сутак арышту, а 10 сакавіка суд Савецкага раёна Мінска пакараў лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча арыштам на 3 сутак па арт. 23.34 КаАП. 20 сакавіка быў затрыманы сацыяльны актывіст Дзмітрый Паліенка. Суд Заводскага раёна г. Мінска прызнаў яго вінаватым па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у абароне Курапатаў 25 лютага і асудзіла на 15 сутак арышту.

.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру