AFP

На «Алеі кіраўнікоў» у Маскве з'явяцца помнікі людзям, што кіравалі Расіяй і СССР у XX стагоддзі, у тым ліку Уладзіміру Леніну і Іосіфу Сталіну. Пра гэта, як паведамляе РБК, заявіў выканаўчы дырэктар Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства (РВГТ) Уладзіслаў Конанаў.

Паводле яго слоў, усяго на алеі дададуцца восем новых бюстаў: Леніну, Сталіну, Хрушчову, Брэжневу, Андропаву, Чарненку, Гарбачову і Ельцыну. Іх паставяць 22 верасня. У цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел міністр культуры Уладзімір Мядзінскі, удава першага прэзідэнта Расіі Наіна Ельцына і аўтар помнікаў Зураб Цэрэтэлі.

Навуковы дырэктар РВГТ Міхаіл Мягкоў растлумачыў, што бюсты кіраўнікоў будуць у першую чаргу выконваць асветніцкую функцыю. «Задача гэтай алеі — несці адукацыйную функцыю. Тут можна праводзіць адкрытыя ўрокі. Школьнікі, кадэцкія класы будуць прыходзіць сюды і дазнавацца пра нейкую асобу нешта новае», — сказаў ён.

life.ru

«Алея кіраўнікоў» была адкрыта 2016 года ў Петраверыгскім завулку ў цэнтры Масквы. Паводле задумы праекта на алеі павінны быць размешчаныя помнікі ўсім кіраўнікам краіны. Цяпер там устаноўлены бюсты 33 дзяржаўных дзеячаў — ад старажытнарускага князя і пачынальніка дынастыі Рурыкавічаў да кіраўніка Часовага ўрада Аляксандра Керанскага.

Чытайце таксама:

У цэнтры Масквы паставілі помнік цару Івану Жахліваму

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру