У Маскве з дома, дзе жыў забіты апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў, знялі мемарыяльную шыльду ў яго памяць. Пра гэта паведаміла на старонцы ў Facebook Таццяна Ціхановіч, якая прыйшла туды, каб ускласці кветкі, піша «Свабода».

facebook.com/serguei.parkhomenko

Таблічку дэмантавалі чальцы пракрамлёўскай радыкальнай групоўкі SERB. Пра гэта напісаў на старонцы ва «Укантакце» лідар руху Гоша Тарасевіч (ён жа Ігар Бекетаў). Па яго словах, актывісты SERB таксама напісалі заяву ў паліцыю з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці асоб, якія незаконна ўсталявалі дадзены знак.

Мемарыяльная шыльда з надпісам «Тут жыў палітык Барыс Нямцоў, які загінуў ад рукі наёмнага забойцы 27 лютага 2015 года» была ўсталяваная 7 верасня па ініцыятыве жыхароў дома. У той жа дзень улады Масквы заявілі, што могуць дэмантаваць мемарыяльную шыльду, устаноўка якой не была ўзгодненая з гарадскімі ўладамі.

Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы 27 лютага 2015 года. Паплечнікі палітыка неаднаразова патрабавалі ўсталяваць мемарыяльную дошку на месцы яго гібелі на Вялікім Маскварэцкім мосце. Улады Масквы адказвалі адмовай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
06.10.1976 / 11:48
канібалы горш за жывёл.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру