Брытанскі фатограф Дэвід Слэйтэр выйграў працэс супраць абаронцаў правоў жывёл па іх пазове ў абарону аўтарскага права малпы на сваю фотавыяву, паведамляе ВВС.

Тут і ніжэй фота: David Slater

У 2011 годзе ў джунглях Інданэзіі малпа па імі Нарута завалодала фотакамерай брытанскага фатографа і зрабіла аўтапартрэт, які стаў знакамітым.

Арганізацыя PETA (People For The Ethical Treatment of Animals — «Людзі за этычнае абыходжанне з жывёламі») падала пазоў у амерыканскі суд, патрабуючы прызнаць малпу аўтарам фатаграфіі, які мае права на ўзнагароджанне за яе выкарыстанне.

Суд першай інстанцыі ў Сан-Францыска ў пачатку 2016 года пастанавіў, што закон не прадугледжвае, каб уладальнікам аўтарскіх правоў магла быць жывёла, у прыватнасці малпа.

Абаронцы правоў жывёл, аднак, не пагадзіліся з гэтым рашэннем і падалі апеляцыю.

Апеляцыя была адхіленая, аднак Дэвід Слэйтэр добраахвотна пагадзіўся ахвяраваць 25% ад будучых ганарараў дабрачынным арганізацыям, якія абараняюць асяроддзе пражывання макак, гаворыцца ў сумеснай заяве бакоў.

«Гэты эпахальны пазоў PETA выклікаў шырокую міжнародную дыскусію аб неабходнасці надзялення жывёл фундаментальнымі правамі ў іх уласных інтарэсах, а не толькі дзеля іх эксплуатацыі», — заявіў юрыст PETA Джэф Кэр.

Дэвід Слэйтэр, які пражывае ў горадзе Чэпстаў, адзначыў, што ўклаў нямала працы ў гэты здымак, што дае яму ўсе правы на яго.

Па яго словах, ён лічыць сябе абаронцам прыроды і цікавасць да гэтага здымка ўжо дапамагла палепшыць становішча жывёл у Інданезіі.

Пазоў быў зарэгістраваны як «Нарута супраць Дэвіда Слэйтэра», аднак Слэйтэр настойваў, што на здымку адлюстраваная іншая малпа, прычым самец.

Працэс працягваўся ў судах Сан-Францыска на працягу двух гадоў, і ў рэшце рэшт суддзі апеляцыйнага суда вырашылі справу на карысць Слэйтэра.

У сумеснай заяве PETA і Слэйтэра гаворыцца, што гэта справа падымае важныя і беспрэцэдэнтныя пытанні аб пашырэнні юрыдычных нормаў на карысць жывёл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
04.12.2001 / 03:37
Иногда зоозащитиники все же доходят до маразма. 
0
Каментатар / Адказаць
19.08.2000 / 07:49
Sangre, бывае, што падабаронныя разумней сваiх абаронцау
0
Каментатар / Адказаць
06.07.2005 / 00:26
Sangre, они очень часто доходят до него, можно сказать зачастили
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру