Легкавік, тралейбус і аўтобус сутыкнуліся ў Мінску, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС Мінска Любоў Трапашка.

Аварыя адбылася сёння каля 16.00 недалёка ад перасячэння вул. Уманскай з пр. Дзяржынскага.

«Аўтобус і тралейбус рухаліся адзін за адным па другой паласе па пр. Дзяржынскага з боку вул. Алібегава ў кірунку пр. Жукава. Легкавы «Фальксваген Кэдзі» ехаў у першай паласе, кіроўца ўбачыў наперадзе перашкоду — машыну, якая спынілася. Мужчына рэзка перастроіўся і пры гэтым сутыкнуўся з аўтобусам. Аўтобус спыніўся, і ў яго ўрэзаўся тралейбус, які рухаўся ззаду. У выніку пацярпеў пасажыр тралейбуса. Праводзіцца праверка», — распавяла Любоў Трапашка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру