Міністэрства па падатках і зборах апублікавала праект указа, які рэгулюе ўтрыманне віртуальных ігральных устаноў і правядзенне азартных гульняў у інтэрнэце, паведамляе Tut.by.

У прыватнасці, праект указа прадугледжвае, што арганізоўваць і праводзіць азартныя гульні з дапамогай віртуальнай ігральнай установы маюць права толькі тыя, хто атрымаў спецыяльны дазвол, то бок ліцэнзію. Таксама прапануецца ўсталяваць абавязковыя патрабаванні і ўмовы як для атрымання ліцэнзіі, так і для ўтрымання такой установы.

Акрамя таго, праект указа ўводзіць забарону на допуск у казіно (у тым ліку віртуальнае) асоб маладзейшых за 21 год. Міністэрства па падатках і зборах адзначае, што такое рашэнне прынятае з улікам спецыфікі дзейнасці ў сферы ігральнага бізнэсу і міжнароднага досведу.

Нагадваем, што з 28 жніўня ўступілі ў сілу нормы, якія дазваляюць па рашэнні суда (адпаведную заяву могуць падаць члены сям'і або іншыя асобы) абмяжоўваць гульняманаў у наведванні казіно і ўдзел у азартных гульнях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
17.09.1972 / 17:54
А оружие в руки с 18 суют
1
Каментатар / Адказаць
16.07.2007 / 04:19
предлагаю запретить призыв в армию лиц младше 21 года
1
Каментатар / Адказаць
04.06.1989 / 20:00
А каким боком ко входу в казино с 21 года налоговая?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру