Сезон працы атракцыёнаў у сталічных парках завяршаецца 24 верасня, паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» галоўны інжынер УП «Мінскзеленбуд» Уладзімір Бабіўскі.

«24 верасня — апошні дзень, калі можна будзе пакатацца на атракцыёнах у гэтым сезоне, — адзначыў Бабіўскі. — Аднак у парках працягнуць працу прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, індывідуальныя прадпрымальнікі і, магчыма, камерцыйныя атракцыёны».

Гаворка ідзе пра Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага, парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, парк імя 900-годдзя г. Мінска і парк імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру