У антычным горадзе Парыён, размешчаным у турэцкай правінцыі Чанакале, знойдзены гліняны посуд узростам 2 тысячы гадоў, які з'яўляецца старажытным аналагам сучасных бутэлечак для кармлення немаўлят.
Гліняны посуд, знойдзены ў дзіцячай магіле, мае адну ручку і рыльца, паведаміў агенцтву «Анадалу» удзельнік археалагічнай экспедыцыі, выкладчык факультэта археалогіі Універсітэта імя Атацюрка Хасан Касааглу.
«Гэтыя пасудзіны выкарыстоўваліся дзве тысячы гадоў таму ў эпоху рымлян для кармлення немаўлят», — сказаў археолаг.





