У Арганізацыі Аб'яднаных Нацый занепакоеныя адсутнасцю вынікаў расследавання забойства Паўла Шарамета. Пра гэта на прэзентацыі даклада ААН апаведаміла старшыня маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне Фіёна Фрэйзэр.

«Занепакоенасць выклікае паслабленне абароны выказвання меркаванняў у СМІ. Мінула крыху больш за год пасля забойства журналіста Паўла Шарамета, аднак расследавання яго смерці няма», — заявіла Фрэйзер.

Таксама яна дадала, што пачасціліся выпадкі высылкі замежных журналістаў за антыўкраінскую прапаганду.

У 19-м дакладзе ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ва Украіне таксама паведамляецца, што на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі грамадзяне з праўкраінскімі поглядамі падвяргаюцца запалохванню і фізічнай небяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0