Інцыдэнт з дзевяцікласнікам, пасля якога ён трапіў у аддзяленне рэанімацыі, адбыўся на станцыі Шабаны 9 верасня, паведамілі «Мінск-Навінам» у ГУУС Мінгарвыканкама.

- Непаўнагадовы мінчанін, знаходзячыся на станцыі Шабаны, выпадкова выпусціў свой мабільны тэлефон з пераходнага маста на адзін з вагонаў грузавога цягніка, які стаяў унізе. Забыўшыся пра асабістую бяспеку, падлетак саскочыў з моста ў вагон і атрымаў электратраўмы. З дыягназам «камбінаванае паражэнне» і апёкамі 60% паверхні цела трэцяй ступені яго даставілі ў бальніцу, — распавялі ў ГУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0