Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер прапанаваў увесці адзіную еўрапейскую валюту на ўсёй тэрыторыі Еўрапейскага Саюза. Выступаючы 13 верасня i Еўрапарламенце са штогадовым пасланнем аб становішчы спраў у Еўрасаюзе, Юнкер заявіў, што лічыць мэтазгодным пераход на еўра ўсіх без выключэння краін ЕС.

Да еўразоны, на яго думку, павінны далучыцца і ўсходнееўрапейскія члены Еўрасаюза, сярод якіх - краіны з нестабільнай эканомікай, такія як Балгарыя і Румынія, а таксама крытычна настроеныя да палітыкі еўрапейскага адзінства Польшча і Венгрыя. Юнкер прапанаваў вылучыць у бюджэце ЕС асобны артыкул выдаткаў для пашырэння еўразоны. Гэтыя сродкі, паводле яго канцэпцыі, павінны ўмацаваць эканоміку нестабільных дзяржаў ЕС і аблегчыць ім пераход на адзіную еўрапейскую валюту.

У цяперашні час у зону еўра ўваходзяць 19 з 28 краін Еўрасаюза (апроч Польшчы, Чэхіі, Даніі, Швецыі, Венгрыі, Румыніі, Балгарыі, Харватыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?